Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Не пакідайце дзяцей адных.

Дата: 5 мая 2019 в 14:17
216 просмотров

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі ў перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» , прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Мерапрыемства складаецца з 4-х этапаў.
1-й этап: 11-15 чэрвеня - прымеркаваны да Міжнароднага Дня сям'і, акцыя будзе праводзіцца ў кафэ «Рэлакс», у светлы час сутак, калі бацькі адпачываюць разам з дзецьмі.
2-й этап: 16-24 чэрвеня - пройдзе ва ўстанове «Петрыкаўская ЦРБ» з будучымі матулямі, на бацькоўскіх сходах у дашкольных установах, цэнтрах пазашкольнай адукацыі.
3-ці этап: 27-31 чэрвеня - пройдзе ў шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
Заключны 4-й этап адбудзецца 1 чэрвеня - прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, пройдзе ў парку горада Петрыкава.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.