Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі
Сёння, 8 мая, у Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, у якім удзельнічалі нашы педагогі і навучэнцы.
Дзеці шчыра спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі. Бо гэты канцэрт не пра вайну, а пра перамогу. У гэтых дзіцячых песнях, не боль і пакуты, а радасць, сонца і шчасце. Менавіта так выглядае для нашых дзяцей мірнага часу Перамога.
Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Усе нумары былі праніклівымі, краналі струны душы.