Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста

Дата: 8 февраля 2018 в 16:45, Обновлено 8 февраля 2018 в 17:15
476 просмотров

8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень адзначаецца штогод 8 лютага з 1964 года.

Даўно скончылася вайна, але людзі памятаюць страшныя падзеі з гісторыі нашай Радзімы, якія забралі жыццё мільёнаў дарослых і дзяцей.

8 лютага вучні нашай школы сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць дзяўчынак і хлапчукоў, якія вельмі любілі спяваць песні, гуляць, вучыцца, жыць у дружбе. Але за такое жыццё ім давялося заплаціць занадта дарагую цану. Вучні даведаліся шмат цікавага  пра герояў антыфашыстаў. Старэйшыя піянеры расказалі малодшым не толькі аб подзвігах піянераў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і ўспаміналі юных патрыётаў, Даніэля Фэры і Фадыла Джамала. Іх подзвігі навекі застануцца ў нашых сэрцах.

 Мы спадзяемся, што гэтыя імёны герояў застануцца ў памяці назаўсёды. Будзем шанаваць памяць тых, хто памёр за наша шчасце, праліў кроў за яснае неба над галавой.
У бібліятэцы была арганізвана выстава.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.