"Тыдзень лесу-2017"
У дзяржаўнай установе адукацыі "Кашэвіцкі дзіцячы сад-базавая школа Петрыкаўскага раёна" з 03.04.2017г па 08.04.2017г прайшоў "Тыдзень лесу", у якім прынялі актыўны ўдзел работнікі ўстановы і навучэнцы.
Тыдзень лесу ў нашай установе пачынаўся зборам вучняў на сонечнай лясной палянцы разам з супрацоўнікамі Кашэвіцкага лясніцтва на чале з яго ляснічым Міхаілам Міхайлавічам Маскальчуком. Ляснічы расказаў дзецям аб карысці лесу, аб штогадовай акцыі, аб рабоце лясніцтва па ахове і зберажэнні ляснога багацця краіны, аб людзях, якія працуюць у лясніцтве. Затым паказаў, як трэба садзіць маладыя бярозы.