21 лютага- Міжнародны Дзень роднай мовы
У дзяржаўнай установе адукацыі "Кашэвіцкі дзіцячы сад-базавая школа Петрыкаўскага раёна" пройдзе свята, прысвечанае Дню роднай мовы.
У нашым каляндары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш. Таму,што 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што знікаюць, ЮНЭСКА і абвясціла дзень роднай мовы - каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.