Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Удзел у конкурсе творчых работ «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…»

Дата: 26 декабря 2016 в 20:03, Обновлено 27 декабря 2016 в 09:52
610 просмотров

Конкурс «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…» (далей – Конкурс) праводзіцца з нагоды 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа, 90-годдзя верша народнага паэта Беларусі «Савось-распуснік» і 90-годдзя зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця».

Тэматыка літаратурнага конкурсу:

«Крыніца натхнення» – апавяданні «Казкі жыцця » Якуба Коласа;

«Чыя праўда?» – філасофскі аспект «Казак жыцця» Якуба Коласа;

«Ну, такі каток харошы, як драпянка за тры грошы!» – мой хатні гадаванец;

«І каб кожны пачуў тваё слова» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа.

Тэматыка конкурсу выяўленчага мастацтва (малюнкаў, паштовак, пано, калажу, вырабаў hand-made):

«Вось што, дзеткі, мае краскі» – 90 гадоў вершу «Савось-распуснік»;

«Казкі жыцця» Якуба Коласа ў выяўленчым мастацтве;

«Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа.

Нашы навучэнцы прынялі актыўны ўдзел і лепшыя работы былі адпраўлены ў музей Якуба Коласа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.