Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыя пра шкоду ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва

Дата: 5 сентября 2016 в 15:34, Обновлено 21 декабря 2016 в 13:19
Автор: Аземша К. М.
460 просмотров

Алкаголь ўплывае на падлеткаў не так, як на дарослага чалавека

 
    Характэрным для падлеткавага ўзросту з'яўляецца тое, што малады мозг ва ўзросце да 20 гадоў адрозніваецца ад мозгу дарослага чалавека рэакцыяй на атрыманую інфармацыю. Малады мозг створаны для таго, каб вучыцца. Ён знаходзіцца ў стадыі ўстанаўлення сапраўдных сувязяў паміж нервовымі клеткамі. Алкаголь парушае гэтую функцыю.
    Яшчэ тысячу гадоў таму вядомы лекар сярэднявечнага Ўсходу Авіцэна выступаў заўзятым праціўнікам ўжывання алкагольных напояў дзецьмі. Ён вобразна казаў, што «пітво віна дзецьмі падобна на даданне агню да агню або даданне да агню сухіх дроў». Гэта перасцярога вучонага старажытнасці не страціла сваёй актуальнасці і ў нашы дні.
    Дзеянне алкаголю на падлетка мацней, чым на дарослага, і адбіваецца на працы мозгу ў будучыні.
  Навукоўцамі вызначана і ўстаноўлена, што ўжыванне спіртных напояў ва ўзросце да 20 гадоў прыводзіць да алкагалізму амаль у 80% выпадкаў. Аказваецца, развіваючыся, малады арганізм ў 6-8 разоў хутчэй прывыкае да хмельнага, чым дарослы, а таму падлетак і становіцца алкаголікам хутчэй. Так, дзеці, якія пачалі ўжываць спіртное ў школьныя гады, ужо ў 20- 25 гадоў лечацца ад хранічнага алкагалізму, прычым зусім не заўсёды ўдала.
    Прычыны, па якіх падлетак ўпершыню паспрабаваў алкаголь, могуць быць рознымі: з падачы бацькоў або ў кампаніі аднагодкаў. Але не варта недаацэньваць шкоду алкаголю для маладога арганізма, нават калі ён пакуль абмяжоўваецца толькі півам або слоікавымі кактэлямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.