Свята беларускага пісьменства
Свята беларускага пісьменства ўжо зусім хутка гасцінна расчыніць свае дзверы. Шматлікія госці завітаюць на яго не толькі з усёй Беларусі, але і з замежжа.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, асветы, літаратуры і кнігадрукавання, месцамі з багатай гістарычнай спадчынай і непарыўна звязаныя з жыццём і дзейнасцю славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага свята ў Рагачове адбудзецца 4 верасня ў 12.00. Пасля адкрыцця на галоўнай сцэне пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі па 7 намінацыях. Аўтары лепшых літаратурных твораў будуць узнагароджаны прызамі - сімваламі конкурсу, дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Усяго ў ходзе Дня беларускага пісьменства пройдзе каля 100 мерапрыемстваў. Дамінантамі ўрачыстасці стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў - Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Запланаваны пасадка Саду малітвы, хросны ход да храма Святога Вернага князя Аляксандра Неўскага. У праграму мерапрыемстваў увайшоў спектакль "Пясняр", прысвечаны творчай дзейнасці Уладзіміра Мулявіна.
Спецыяльна да свята Міністэрства інфармацыі падрыхтавала тэматычныя выданні, прысвечаныя Рагачова і раёну.