Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

19 мая - Дзень піянерскай дружбы

Дата: 19 мая 2016 в 17:26
Автор: Аземша К. М.
374 просмотра

   Гэтую дату памятаюць шматлікія пакаленні людзей нашай краіны, якія насілі чырвоныя гальштукі і якія прымалі ўдзел у піянерскім руху розных гадоў.

    З заклікам «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!», у якім закладзены асноўныя прынцыпы - Справа, Дабрыня, Радзіма, Справядлівасць!, беларуская піянерыя накіроўвае ўсю сваю энергію на карысць роднай і любімай краіны і актыўна крочыць у нагу з часам.

     Таму і сёння шмат слаўных спраў  на рахунку  піянераў нашай установы: цімураўскі рух, праца з малодшымі школьнікамі, праекты "Зорны паход", "Ветэран - прымі віншаванне!", Акцыі па зборы другаснай сыравіны, мноства конкурсаў і разнастайных мерапрыемстваў.

    Піянерская арганізацыя дапамагае стаць навучэнцам актыўнымі, рэалізаваць свае лепшыя здольнасці, вучыць быць актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця. Бо нездарма слова «піянер» значыць - першапраходзец, наватар, лідэр.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.