Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мітынг-рэквіем “Паклонімся вялікім тым гадам!”

Дата: 9 мая 2016 в 17:42, Обновлено 9 мая 2016 в 18:20
Автор: Аземша К. М.
302 просмотра

Сёння 9 мая, прайшло ўскладанне вянкоў і кветак да помніка землякам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Побач з іх магіламі ва ўрачыстым каравуле стаяць школьнікі, аддаючы даніну павагі тым, хто перамог у той жудаснай вайне. 9 мая ў 9 гадзін 50 мінут пачалося святочнае шэсце калоны навучэнцаў, працоўнага калектыва нашай установы да помніка “Загінулым салдатам”. Пасля прайшоў мітынг-рэквіем “Паклонімся вялікім тым гадам!”, ускладанне вянкоў і кветак да помніка землякам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З вітальным словам да ўсіх сабраўшыхся звярнуўся дырэктар установы Надзея Мікалаеўна Аземша. Яна адзначыла, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага з нас. І хаця з тых гадоў ваеннага ліхалецця мінула ўжо шмат часу і засталося зусім мала рэальных удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай, але словы “Мы перамаглі!” сёння з гонарам гавораць тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенныя гады.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.