Выпальванне сухой расліннасці
У связі з тым, што ў краіне прагназуецца цёплае надвор'е, звяртаем вашу ўвагу на наступныя рэкамендацыі, якія неабходна выконваць каб пазбегнуць бяды.
Больш за тыдзень у нашай краіне трымалася па-вясенняму цёплае надвор'е. У гэты перыяд у рэспубліцы павялічваецца колькасць пажараў, звязаных з выпальваннем сухой травы. У Рэспубліцы Беларусь з пачатку пажаранебяспечнага перыяду, з-за выпальванняў травы загінула 3 чалавекі.
Ужо ёсць першыя ахвяры
5 красавіка ў Полацкім раёне вёсцы Сушына на выгаралым участку зямлі быў знойдзены загінулы - 70-гадовы пенсіянер - жыхар вёскі Подозерье, калі падраздзялення МНС прыбылі на месца выкліку, назіралася гарэнне 1,5 га сухой расліннасці,якая знаходзілася на адлегласці 50 м ад населенага пункта і ў 50 м ад дарогі.
У той жа дзень у 20-10 ратавальнікі Касцюковіцкага раёна атрымалі паведамленне пра тое, што ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы з дыягназам «тэрмічны апёк полымем 7% цела 1-3А ступені» шпіталізаваны 76-гадовы пенсіянер - жыхар вёскі Канічы.
7 красавіка жанчына 1931 года нараджэння, жыхарка вёскі Колтава Мсціслаўскага раёна была выяўлена загінуўшай на прысядзібным участку каля дома. Яшчэ ў абед бабуля пайшла ад суседзяў, аднак дадому так і не вярнулася. Абгарэлую сельчанку знайшлі ў 150 м ад хаты, побаач на невялікай плошчы была выпалена трава.
11 красавіка выратавальнікам Лёзненскага раёна паступіла паведамленне аб выяўленні загінулай паблізу вёскі Сасновая Наспа. Цела 84-гадовай мясцовай жыхаркі знаходзілася на адлегласці 300 метраў ад вёскі, на выгаралым участку зямлі.
Прычынамі гэтых трагедый паслужыла - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці.
Палы не прыносяць ніякай карысці, аднак дзесяткі людзей кожны год кідаюць запалку, каб пазбавіцца ад леташняга сухастою.
Для таго, каб пазбегнуць бяды, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:
- Ні ў якім разе не паліце траву. Акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечныя і для людзей. Не пакідайце вогнішча без нагляду.
- Калі вы заўважылі пажар - не праходзьце міма. Спачатку траву, якая гарыць, вы зможаце патушыць самастойна.
- Патушыў пажар, не сыходзіце да таго часу, пакуль не пераканайцеся, што вогнішча не разгарыцца зноў.
- Калі ж вы разумееце, што самастойна пагасіць полымя не ўдасца, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася па тэлефоне 101 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.
Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь . Г.зн. ад 2,1 млн. да 8,4 млн. беларускіх рублёў па стане на красавік гэтага года. Таксама развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.
Спальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, але пры гэтым неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор'е. Вогнішчы лепш разводзіць удалечыні ад будынкаў, лесу ці скірдаў саломы. Калі нічога з пералічанага паблізу няма, вы гатовыя сачыць за агнём і пад рукой ёсць вогнетушыцель або вядро з вадой, значыць вы ўсё робіце правільна.
Вогнішча павіннна быць не бліжэй за 10 метраў ад пабудоў, 20 - ад лесу і 30 - ад саломы. Мангал або грыль усталёўваюць як мінімум на адлегласці 4 метраў ад дома.
Інспектар Петрыкаўскага РАНС мл.лейтенант вн. службы Валянціна Яхно