Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Зварот удзельнікаў абласнога міжведамаснага форуму да бацькоў Гомельшчыны «Захаваем жыццё дзяцей»

Дата: 24 апреля 2016 в 23:12
Автор: Аземша К. М.
693 просмотра

Зварот удзельнікаў абласнога міжведамаснага форуму да бацькоў Гомельшчыны «Захаваем жыццё дзяцей»

Найвышэйшае шчасце кожнай сям'і - здаровае, шчаслівае дзіця. Яму яшчэ трэба будзе стаць дарослым і адказным, а пакуль ... Пакуль ён спазнае вакол сябе ўсё навакольнае, такое незразумелае, незвычайнае, прывабнае, цікавае, але ці заўсёды добразычліва і пазітыўна наладжанае да Вашага дзіцяці?

Давайце шчыра адкажам самі сабе на пытанне: «Ці ўмеем мы бачыць свет вачыма дзяцей, ці разумеем ўласную адказнасць за іх здароўе, шчасце і дабрабыт?»

Самы просты спосаб засцерагчы жыццё дзіцяці - гэта навучыць яго ствараць камфортную і бяспечную сраду ў побыце і навакольным прасторы, шанаваць жыццё, адказна ставіцца да ўчынкаў, фарміраваць карысныя звычкі.

Дарагія бацькі! Для кожнага дзіцяці любое Ваша слова, дзеянне, матчына ці бацькоўскае, падмацаванае добрым учынкам, становіцца тым узорам паводзінаў, якім яны будуць кіравацца заўсёды.

Нельга прытрымлівацца міфа «Чаму не навучаць бацькі, навучыць жыццё». Безумоўна, дзіця і самастойна атрымлівае жыццёвыя веды, навыкі праз гульню. Але! Сфарміраваць паняцце, што жыццё - не гульня, павінны бацькі! Жыццё нельга пражыць двойчы! Абапіраючыся на свой жыццёвы вопыт і назапашаныя веды, заручыцца падтрымкай педагогаў, іх трэба вучыць дзяцей асцярожна ставіцца да здароўя свайго і навакольных, выконваць правілы бяспечных паводзін, выхоўваць мэтанакіраванасць і стойкасць перад бязладзіцай і быць прыкладам у гэтым.

«Посеешь звычку - пажнеш характар». «Сеяць» звычкі - гэта абавязак бацькі і маці! Толькі тыя, хто любіць і клапатлівыя бацькі сваім прыкладам, асабістым укладам і ладам жыцця змогуць сфарміраваць у сваіх дзяцей неабходныя звычкі, спосабы дзеяння, стаўленне да сітуацыі, заклаўшы трывалы падмурак адказных і неабыякавых паводзін.

Паважаныя бацькі! Жыццё - гэта бясцэнны дар. І як яно складзецца ў Вашых дзяцей, шмат у чым залежыць ад Вас. Не пазбаўляйце сябе шчасця зносін з Вашымі дзецьмі. Выкарыстоўвайце любую магчымасць праявіць клопат і любоў, падтрымаць іх словам і справай, навучыць пераадольваць цяжкасці, клапаціцца пра сябе і блізкіх.

Зразумець! Дапамагчы! Зберагчы!

15 красавіка 2016 года, ДУА «Ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.