Акцыя «Будучыня лесу - у тваіх руках»
У суботу, 23 красавіка, ў лясным масіве Кашэвіцкага лясніцтва Петрыкаўскага лясгаса адбылося мерапрыемства па пасадцы лесу ў рамках рэспубліканскага суботніка. Працоўны калектыў нашай установы правёў акцыю «Будучыня лесу - у тваіх руках». Нягледзячы на тое, што надвор'е з раніцы трохі хмурылася, адчуваўся запал і пазітыўны настрой прысутных. Праца спорылася, адусюль чуліся вясёлыя размовы і смех. Адчуванне поўнага адзінства і радасці ад агульнай выдатнай справы - пасадкі лесу - адчувалася нават на адлегласці.