Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы урок "На цябе, наша моладзь, надзея!"

Дата: 31 августа 2015 в 16:50, Обновлено 21 сентября 2015 в 18:47
Автор: Аземша К. М.
517 просмотров

Даўно стала добрай традыцыяй пачынаць 1 верасня з урока, які дае ўстаноўку на ўвесь навучальны год. 

2015 год аб'яўлены Годам моладзі. Моладзь нашай краіны – найважнейшы рэсурс развіцця краіны. Сучасная беларуская моладзь поўная энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў.

У выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі пры звароце са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу адзначана: “Шырокія магчымасці і энергія моладзі павінны быць накіраваны на карысць грамадства. Вельмі важна, каб маладыя людзі ўдзельнічалі ў развіцці грамадства, вучыліся жыць па яго законах – прававых і маральных, станавіліся сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.”

Беларусь з'яўляецца адной з нямногіх краін на постсавецкай прасторы, дзе дакладна сфармулявана і актыўна праводзіцца дзяржаўная маладзёжная палітыка. У Рэспубліцы Беларусь маладзёжная палітыка прызнаецца найважнейшым напрамкам дзейнасці дзяржавы і з'яўляецца асаблівым напрамкам сацыяльнай палітыкі. Абарона інтарэсаў моладзі – адзін з прыярытэтных напрамкаў прэзідэнцкага курсу.

Дзяржава бярэ на сябе абавязак даць моладзі жыццёвы “трамплін” і базавыя гарантыі ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, паколькі ініцыятыўнасць і энергія моладзі могуць забяспечыць дынамічнае развіццё краіны. “Моладзь павінна быць кампетэнтнай, ініцыятыўнай, самастойнай і, галоўнае, сацыяльна адказнай за будучыню краіны”. У краіне дзейнічае спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

Асаблівую ўвагу дзяржава звяртае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Маладыя людзі з дзяцінства павінны любіць сваю Радзіму, адчуваць ўпэўненасць у будучыні і мець жаданне зрабіць сваю краіну лепшай.

Дзяржава садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, рэалізацыі права моладзі на працу, развіццю маладзёжных грамадска значных ініцыятыў, забеспячэнню моладзі жыллём, стварэнню належных умоў для ўмацавання інстытута сям'і, спалучэнню бацькамі працоўнай дзейнасці і выканання сямейных абавязкаў, паляпшэнню жыллёвых умоў маладых сем'яў.

І як вынік, сёння, сапраўды, вырасла цэлае пакаленне – дзеці Незалежнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.