Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Запрашаем вучняў, бацькоў і настаўнікаў прыняць актыўны удзел у акцыі "Цуды на Каляды" да 20 снежня.

Дата: 14 декабря 2018 в 15:38, Обновлено 14 декабря 2018 в 15:40
196 просмотров

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды» - штогадовае сумеснае мерапрыемства Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей - ГА «БРСМ») і «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (далей - ГА «БРПА»).

Сімвал акцыі - чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў Навагоднія і Калядныя дні.

Дабрачынная акцыя арганізуецца і праводзіцца для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, шпіталях, выхаваўчых калоніях для непаўналетніх.

Арганізатарам дабрачыннай акцыі з'яўляецца Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ», Цэнтральны Савет ГА «БРПА» пры падтрымцы грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі.

Мэтай дабрачыннай акцыі з'яўляецца садзейнічанне пасродкам сацыяльна значнай творчай дзейнасці выхаванню ў маладога пакалення пачуцця міласэрнасці, дабрыні, спагады.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.