Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё"

Дата: 7 ноября 2018 в 20:01, Обновлено 13 ноября 2018 в 20:03
197 просмотров

З 12 па 30 лістапада на тэрыторыі нашага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» Накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення.

Праблема гэта для сучаснага свету вельмі сур'ёзная. Штогод у Беларусі адбываецца больш за пяць тысяч надзвычайных сітуацый, на якіх гіне каля паўтысячы чалавек. Большасць узгаранняў адбываецца з-за незатушанай цыгарэты, а вінаватыя пажару знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Вінаватымі падобных абставінаў, як правіла, з'яўляюцца самі пацярпелыя. Акрамя таго, бестурботнасць і нядбайнасць у абыходжанні з агнём, часцяком ўяўляе пагрозу не толькі для саміх парушальнікаў, але і для іх блізкіх. Не адзінкавыя выпадкі, калі разам з імі гіне ўся сям'я. Менавіта таму ўзьнімаемая праблема патрабуе асаблівай увагі і з боку грамадскасці!

Мэта акцыі - яшчэ раз нагадаць грамадзянам пра неабходнасць быць пільнымі ў пытаннях пажарнай бяспекі і праявіць клопат да тых, хто знаходзіцца побач - суседзям, сваякам, знаёмым - бо людзі, якія злоўжываюць спіртным і тыя, хто паліць у ложку ў стане алкагольнага ап'янення, ставяць пад пагрозу не толькі сябе, але і навакольных.

Акцыя пройдзе ў чатыры этапы:

1-й этап - 12 лістапада - пройдзе ў грамадскім транспарце і прыпынках грамадскага транспарту.

2-й этап - 13-20 лістапада -пройдзе ў арганізацыях і пунктах грамадскага харчавання нашага горада.

На трэцім этапе 23 лістапада выратавальнікі наведаюць ўстанова адукацыі «Петрыкаўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці». Фінальны этап 30 лістапада пройдзе ў будынку крамы «Еўраопт».

Паважаныя грамадзяне, будзьце ўважлівыя ў пытаннях ўласнай бяспекі. Магчыма, ваша неабыякавасць ўратуе чыёсці жыццё. Не праяўляйце бестурботнасці і нядбайнасці ў абыходжанні з агнём у тым ліку пры курэнні. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.