Урачыстае адкрыццё памятнага знака
Сёння, 10 лістапада, ў вёсцы Старына Лучыцкага сельскага Савета ўрачыста быў адкрыты памятны знак у гонар дыслакацыі ў тутэйшых мясцінах штаба Палескага партызанскага злучэння пад кіраўніцтвам Івана Ветрава.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Міхаіл Сойма, кіраўніцтва Лучыцкага сельвыканкама, прадстаўнікі грамадскасці, мясцовыя жыхары, педагагічны калектыў і навучэнцы нашай ўстановы.
Напрыканцы мерапрыемства ў гонар загінуўшым былі ўскладзены жывыя кветкі.