15 верасня - Дзень бібліятек
15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. Ініцыятарам выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Сучасныя бібліятэкі – гэта інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі чытачоў ўкараняюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.
Паважаныя чытачы і біблятэкары!
Віншуем вас з Днём бібліятэк Беларусі! Жадаем новых творчых дасягненняў, смелых праектаў, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!