УВАГА! Пошук Шугава Руслана Аляксандравіча!
Аддзелам унутраных спраў адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля ўсталёўваецца месцазнаходжанне без вестак прапаўшага непаўналетняга Шугава Руслана Аляксандравіча, 30.03.2001 года нараджэння, які пражывае па адрасу: г. Гомель, вул. 50 год заводу "Гомсельмаш", 30/90, вучня «Сярэдняя школа №9 г. Гомеля », які 16.07.2017 года пайшоў з дому і да гэтага часу не вярнуўся. Непаўналетні пакутуе ад псіхічнага захворвання.
Асаблівыя прыкметы: пры хадзе кульгае на правую нагу , зверху адсутнічае пярэдні зуб.
Просім грамадзян,якія што-небудзь ведаюць пра месцазнаходжанне вучня, паведаміць у найбліжэйшы аддзел міліцыі, альбо па тэлефонах: 102; 8-0232-633716;
8-0232-60-72-83; 8029-3104626.