На парозе - першае верасня
Імгненна ляціць час. Вось і лета засталося ўсяго два дзянькі. На жаль, затрымаць яго проста немагчыма, бо восень ужо стукае ў дзверы. На парозе – першае верасня.
Верасень вось-вось пачне свой адлік, а школы шырока і дружалюбна расчыняць свае дзверы для вучняў.
Здаецца, што ніколі на вуліцах малых і вялікіх гарадоў, пасёлкаў і вёсак не бывае так шмат кветак, як у першы вераснёўскі дзень. Проста жывая рака з урачыстых прыгожых руж, асенніх астраў, пышных вяргінь плыве па вуліцах з самай раніцы і рушыць да школы, каб разліцца тут шматколерным паўнаводдзем. І толькі ад аднаго гэтага адчуваеш свята. Так, сапраўды першае верасня і ёсць свята!
Паважаныя вучні, у вас ёсць магчымасць вучыцца і выбіраць розныя накірункі ў жыцці. Было б толькі жаданне.
У добры шлях за новымі ведамі!