Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

23 жніўня 2017 года, адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі.

Дата: 23 августа 2017 в 20:17, Обновлено 23 августа 2017 в 20:19
495 просмотров

Нарадзіўся Пімен Емяльянавіч Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі ад беднасці ў пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку.

У 1933 годзе сям’я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934–1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.

Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 годзе ў альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі – першых зборнікаў «Упэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстраванне рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце роднай зямлі, заваёвы сацыялізма. Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны, калі быў спецыяльным карэспандэнтам, пісьменнікам у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. Пазней працаваў на франтавой газеце «За свабодную Беларусь» і ў сатырычным часопісе «Партызанская дубінка», затым – у газеце «Героический штурм». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу.

У 1946 годзе паэт вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней – у газеце «Літаратура і мастацтва».

У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі.

З 1966 года паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з’явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966) (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы, 1968). З 1972 года цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 годзе Пімену Панчанку было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.

У сваіх творах Пімен Панчанка – шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з папулярных паэтаў СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. У 1981 годзе за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.