Свята Апошняга званка
Сёння 30 мая, ва ўсіх школах Петрыкаўшчыны празвінелі апошнія званкі...
Сёння 30 мая, ва ўсіх школах Петрыкаўшчыны празвінелі апошнія званкі. Для большасці навучэнцаў яны былі жаданымі і доўгачаканымі, бо абвясцілі аб пачатку самых працяглых летніх канікулаў. А для нашых выпускнікоў гучалі з ноткай суму: нагадвалі аб раставанні са школай.
Са святам апошняга званка выхаванцаў, іх бацькоў, педагогаў павіншавала дырэктар установы Н.М. Аземша. Надзея Мікалаеўна зазначыла, што для многіх вучняў сённяшняя лінейка - гэта паспяховае пераадоленне чарговага рубяжа, пераход у наступны клас, летні адпачынак. А для пяці выпускнікоў дзявятага класа гэты дзень асабліва запамінальны: яны развітваюцца са школай. Наперадзе экзамены, далей - паступленне і вучоба, атрыманне прафесіі. Дырэктар установы пажадала поспехаў выпускнікам, падзякавала педагогам за плённую працу, бацькам - за супрацоўніцтва.
На лінейцы прысутнічалі госці:
Вядучы спецыяліст аддзелу адукацыі спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама - Аземша Карына Міхайлаўна.
Начальнік пашпартнага стала Петрыкаўскага райвыканкама - Сыцько Васілій Валер'евіч.