Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15 сакавіка-Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 14 марта 2017 в 22:00
440 просмотров

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года (змяненні і папраўкі ўносіліся ў 1996 і 2004 гг.), з'яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы, вызначае статус асобы, у ёй адлюстраваны прававыя прынцыпы, замацаваныя ў найважнейшых міжнародных дакументах. Яна ўстанавіла адказнасць дзяржавы за стварэнне ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы.

Канстытуцыя гарантуе права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека ў адпаведнасці з яго прызначэннем і здольнасцямі, права на ахову здароўя, а таксама бясплатную агульную сярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступна для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі. Грамадзянам Беларусі гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку інваліднасці і па іншых прычынах. Дзяржава праяўляе клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якiя страцiлi здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.