ВІНШУЕМ ЖЫХАРОЎ ПЕТРЫКАЎШЧЫНЫ З ДНЁМ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ!
7 лістапада – знамянальная дата, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі, устанавіла прыярытэтнымі такія каштоўнасці як справядлівасць, праца, роўнасць.
Мы ганарымся воінскім гераізмам, працоўнымі подзвігамі, навуковымі адкрыццямі нашых папярэднікаў і імкнёмся захаваць і прымножыць усё лепшае, што атрымалі ад іх у спадчыну. Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, Беларусь упэўнена рухаецца наперад па шляху будаўніцтва моцнай, незалежнай дзяржавы.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, радасці. Дабра ўсім нам і нашай любай Беларусі!
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў