З Днём пажылых людзей
ВІНШУЕМ ЖЫХАРОЎ СТАЛАГА ЎЗРОСТУ З ДНЁМ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ!
Дзень пажылых людзей – свята мудрасці і дабра. За вашымі плячыма вялікае жыццё. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Веды і найбагацейшы вопыт старэйшага пакалення асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай моладзі патрэбна і жыццёвая мудрасць старэйшых. Выклікае павагу і ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, адносіны да бліжняга, роднага краю.
Няхай сталыя гады не стануць прычынай для засмучэння, а жыццёвых сілаў хопіць надоўга. Нізкі паклон вам за ўсё. Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові і ўвагі родных і блізкіх!
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў