З Днём Перамогі!
ПАВАЖАННЫЯ ВЕТЭРАНЫ, СВЕДКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, ЗЕМЛЯКІ!
Дзень 9 мая 1945 года ўвайшоў у дамы беларусаў пераможным салютам і слязамі радасці – скончылася самая жорсткая вайна ў гісторыі краіны і ўсяго чалавецтва. Мы схіляем галовы перад доблеснымі франтавікамі і працаўнікамі тылу за іх бясцэнны ўклад у вялікую Перамогу, за пасляваенны гераізм у аднаўленні народнай гаспадаркі. Перамога ў Вялікай Айчыннай з’яўляецца наказам для будучых пакаленняў берагчы мір, захоўваць яго як самы вялікі здабытак.
Няхай заўсёды ў Беларусі пануе разуменне і спакой, у калектывах – згуртаванасць і творчы дух, а ў кожным доме будзе шчасце, дастатак і дабрабыт.
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў