«ЛЕТА Ў АБ'ЕКТЫВЕ ТУРЫСТАЎ»
23 ліпеня ў рамках летняй аздараўленчай кампаніі для навучэнцаў нашай установы быў арганізаваны аднадзённы турыстычны паход.
Усе рабяты, удзельнікі паходу, з карысцю правялі час. Падчас паходу нашы навучэнцы вырашылі працягнуць удзел у турысцка-краязнаўчай АКЦЫІ «ЛЕТА Ў АБ'ЕКТЫВЕ ТУРЫСТАЎ: ЦУДЫ ПРЫРОДЫ», і працягнулі рабіць фотаздымкі цікавых (незвычайных) аб'ектаў Жывой прырода. Шмат станоўчых эмоцый атрымалі рабяты, шукаюча нешта незвычайнае і дзіўнае.
Пасля таго, як дабраліся да канчатковага пункту маршруту, хлопчыкі разводзілі вогнішча, а пасля ўсе разам пяклі бульбу, сасіскі і хлеб. Пасля гульняў на свежым паветры, праходжання паласы перашкод, рабяты з апетытам елі прыгатаваную ежу.
А яшчэ былі песні пад гітару, конкурсы загадак пра лета.
З масай пазітыўных уражанняў і велізарным зарадам энергіі ўсе вярнуліся ў школу.