«Канікулы - час дзейнічаць» у рамках рэспубліканскай акцыі «Лета на карысць»
Дарагія рабяты!
Запрашаем Вас правесці лета ярка, незабыўна і з карысцю!
Не гледзячы на тое, што заканчвае сваю працу летні лагер дзённага знаходжання, у нашай установе на перыяд летніх канікул працягваецца работа спартыўнай пляцоўкі, дзе змогуць заняцца спортам ўсе жадаючыя. Акрамя гэтага, кожны жадаючы можа аказаць дапамогу установе па праполцы прышкольнага ўчастка, прыбіранні замацаванай за ўстановай тэрыторыі.
Лета - гэта цэлая эпоха ў жыцці кожнага дзіцяці. Летнія канікулы - перыяд, найбольш спрыяльны для інтэнсіўнага абмену паміж дзецьмі духоўнымі і эмацыйнымі каштоўнасцямі, інтарэсамі, захапленнямі. Падчас летніх канікул адбываецца разрадка назапашанай за год напружанасці, аднаўленне зрасходаваных сіл, здароўя, развіццё творчага патэнцыялу. Дзеці мараць аб цікавым адпачынку, летніх прыгоды, сустрэчах з новымі сябрамі.
З 27 мая 2016 года стартавала рэспубліканская акцыя "Лета на карысць". Акцыя праводзіцца другі раз у перыяд летняй аздараўленчай кампаніі з мэтай фарміравання станоўчых адносін да арганізацыі летняга адпачынку, аздараўлення і часовай працоўнай занятасці непаўналетніх як важнаму і адказнаму перыяду ў жыцці дзяцей.