Адзіны дзень інфармавання
Сёння, 21 ліпеня 2016 года, у нашай установе прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму "ВЫНІКІ ПЯТАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ. АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ КРАІНЫ Ў НОВАЙ ПЯЦІГОДЦЫ".
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з кіраўніком установы адукацыі Надзеяй Мікалаеўнай Аземша сустрэлася сённяшняй раніцай з працоўным калектывам. Размова, у ходзе Адзінага дня інфармавання, ішла аб адным з найважнейшых палітычных мерапрыемстваў года - пятым Усебеларускім народным сходзе, які адзначыў сабой заканчэнне папярэдняга пяцігадовага перыяду развіцця краіны і пачатак новага этапу ў жыцці дзяржавы і грамадства.
Працоўны калектыў быў азнаёмлены з даведкавай інфармацыяй аб рабоце форуму, а таксама з дакладам Кіраўніка дзяржавы, у якім выкладзена пяць асноўных раздзелаў:
I. Аб выніках працы: плюсы і мінусы.
II. Аб стратэгіі далейшага развіцця.
III. Аб рэгіянальным развіцці.
IV. Аб сацыяльнай сферы.
V. Аб ўнутранай палітыцы.
Кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказала затым на пытанні працоўнага калектыва, якія ў асноўным тычацца перспектыў развіцця школьнай адукацыі, падрыхтоўкі ўстановы да новага навучальнага года.