Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята Апошняга званка

Дата: 30 мая 2016 в 15:08, Обновлено 31 мая 2016 в 17:28
Автор: Аземша К. М.
954 просмотра

Сёння 30 мая, ва ўсіх школах Петрыкаўшчыны празвінелі апошнія званкі...

Сёння 30 мая, ва ўсіх школах Петрыкаўшчыны празвінелі апошнія званкі. Для большасці навучэнцаў яны былі жаданымі і доўгачаканымі, бо абвясцілі аб пачатку самых працяглых летніх канікулаў. А для нашых выпускнікоў гучалі з ноткай суму: нагадвалі аб раставанні са школай.

У нашай установе майская лінейка пачалася з парада выпускнікоў. Разам са сваім класным кіраўніком І.В. Жукоўскай выйшлі нашы дзевяцікласнікі.

Са святам апошняга званка выхаванцаў, іх бацькоў, педагогаў павіншавала дырэктар установы Н.М. Аземша. Надзея Мікалаеўна зазначыла, што для многіх вучняў сённяшняя лінейка - гэта паспяховае пераадоленне чарговага рубяжа, пераход у наступны клас, летні адпачынак. А для пяці выпускнікоў дзявятага класа гэты дзень асабліва запамінальны: яны развітваюцца са школай. Наперадзе экзамены, далей - паступленне і вучоба, атрыманне прафесіі. Дырэктар установы пажадала поспехаў выпускнікам, падзякавала педагогам за плённую працу, бацькам - за супрацоўніцтва, а пасля ўручыла дыпломы пераможцам алімпіядаў і конкурсаў.

Эстафету віншаванняў пераняў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў Петрыкаўскага  райвыканкама І. П. Міцура. Ён пажадаў дзецям карыснага і прыемнага летняга адпачынку, выпускнікам - паспяховай здачы іспытаў і шчаслівай дарогі ў дарослае жыццё.  

Са святам апошняга званка навучэнцаў і педагогаў таксама павіншавалі выконваючы абавязкі дырэктара КСУП "Кашэвічы" І.І. Слуцкі і ўчастковы інспектар Петрыкаўскага РАУС Дашкевіч Фёдар Леанідавіч. Іван Іванавіч ўручыў лепшым вучням школы грашовыя прэміі ад шэфскай гаспадаркі, а таксама падараваў нашай установе невялікі падарунак для выхаванцаў дзіцячага садка.

Шчаслівага жыццёвага выбару выпускнікам пажадалі будучыя першакласнікі, першакласнікі, класны кіраўнік, бацькі. Шмат слоў падзякі выказалі і нашы выпускнікі, а напрыканцы святочнай лінейкі дзевяцікласнікі станцавалі школьны вальс.

Анёл-ахоўнік школы развітаўся з навучэнцамі, якія ўжо не сядуць за парты,... і зазвінеў апошні развітальны званок. Які далі выпускнік дзявятага класса Сарочык Дзмітрый і вучаніца першага класа Савіны Хрысціна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.