Агульнашкольны бацькоўскі сход
24 мая ў нашай установе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход...
24 мая ў нашай установе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні аб папарэдніх выніках 2015/2016 навучальнага года. Акрамя гэтага адміністрацыя установы, а таксама і класныя кіраўнікі нагадалі законным прадстаўнікам пра бяспеку дзяцей і аб адказнасці бацькоў за небяспечныя паводзіны непаўналетніх у час летніх канікул. Ім былі раздадзены памяткі і інфармацыйныя лісты аб паводзінах ў тых ці іншых сітуацыях, якія ствараюць пагрозу жыцця.