Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі
Сёння, 7 мая, у Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, у якім удзельнічалі нашы педагогі і навучэнцы.
Сёння ў Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, у якім удзельнічалі нашы педагогі і навучэнцы.
Дзеці шчыра спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі. Бо гэты канцэрт не пра вайну, а пра перамогу. У гэтых дзіцячых песнях, не боль і пакуты, а радасць, сонца і шчасце. Менавіта так выглядае для нашых дзяцей мірнага часу Перамога.
Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Усе нумары былі праніклівымі, краналі струны душы.
Удзельнікам канцэрта, педагогам было вельмі прыемна пачуць словы падзякі за святочную праграму.
Фотарэпартаж са святочнага канцэрта размешчаны ў фотоальбеме.