Наведванне ўстановы старшынёй Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта
Хлебам-соллю сустракалі гасцей у Дзяржаўнай установе адукацыі "Кашэвіцкі дзіцячы сад-базавая школа Петрыкаўскага раёна".
3 мая Дзень сельскага Савета праводзіўся ў аграгарадку Кашэвічы. У ім удзельнічалі кіраўнік Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Міхайлавіч Наўныка, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Шчэрбак, а таксама кіраўнікі мясцовых сельскіх Саветаў.
Хлебам-соллю сустракалі гасцей у Дзяржаўнай установе адукацыі "Кашэвіцкі дзіцячы сад-базавая школа Петрыкаўскага раёна". Кіраўнік раёна станоўча ацаніў работу вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-базавая школа. Намаганні калектыву па добраўпарадкаванні тэрыторыі таксама не засталіся без увагі.
<font face="times new roman, times, serif">Дырэктар установы Надзея Мікалаеўна Аземша правяла экскурсію па ўстанове. Кіраўнік раёна наведаў дзіцячы садок, вучэбныя кабінеты. Удзельнікам Дня Савета была прадстаўлена выстава работ навучэнцаў.</font>