Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прафілактычная праца працягваецца

Дата: 26 октября 2021 в 10:55, Обновлено 26 октября 2021 в 10:56
102 просмотра

Прафілактычная праца працягваецца

З мэтай папярэдзіць пажары і павысіць узровень бяспекі грамадзян работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць інструктыўна-тлумачальную працу ў жылым сектары.

Па-ранейшаму пры абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надаецца стану ацяпляльнага абсталявання і наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Першы адрас куды адпраўляюцца члены назіральнай камісіі ў аграгарадку Конкавічы становіцца дом па вуліцы Смалоўская. У ім пражывае сям'я, якая выхоўвае непаўналетняга дзіцяці. Бо, бяспека дзяцей - таксама пад кантролем пажарнай службы.

- Печ знаходзіцца ў Вас у неналежным стане, а хутка і зіма наступіць, - робіць першую заўвагу інспектар.

- Мы ўжо прывезлі гліны, і я сёння ўсё выпраўлю, заўтра можаце прыйсці і праверыць, - кажа гаспадар.

- Добра, абавязкова пракантралюем. Вы павінны разумець, што большасць пажараў у дамах адбываецца менавіта ў ацяпляльны перыяд. Прапальваць печ неабходна два-тры разы на дзень, а спыняць топку як мінімум за дзве гадзіны да сну. Так, а дзе ваш аўтаномны пажарны апавяшчальнік? - цікавіцца работнік МНС.

- Ой, ён зламаўся, - адказала гаспадыня.

- Сёння рамантуеце печ і купляеце апавяшчальнік. А заўтра мы прыйдзем да вас зноў і паглядзім як вы ўсё выправіце, - кажа кіраўнік справамі сельсавета.

Як правіла, большасць выяўленых парушэнняў носяць сістэмных характар: хтосьці не ведаючы, не прыбіў прыдтопачны ліст ці не ўсталяваў пажарны апавяшчальнік, а хтосьці з-за нядбалага стаўлення захламіў печ гаручымі матэрыяламі і не замяніў батарэйку. На шчасце, у астатніх наведаных домаўладаннях сур'ёзных парушэнняў спецыялісты не выявілі. Аднак нагадалі ўсім:

- Апавяшчальнік павінен ўсталёўвацца ва ўсіх жылых пакоях. Гэты прыбор рэагуе на задымленне, і падае магутны гукавы сігнал, які рабудзіць спячага чалавека і нават апавясціць аб гэтым здарэнні вашых суседзяў.

Кожнаму домаўладальніку спецыялісты службы выратавання ўручаюць буклеты з карыснымі і важнымі правіламі пажарнай бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.