Дабрачынная акцыя "Тыдзень лесу-2016"
Тыдзень лесу яшчэ не скончаны. Але ў рамках акцыі на тэрыторыі нашага лясгаса высаджана нямала дрэў.
А ў суботу, 2 красавіка, нашы навучэнцы пачалі закладку новага парку непадалёку ад урочышча "Набруснае". Парк гэты размесціцца на 1 гектары і з цягам часу стане прываблівым месцам для адпачынку.
Тыдзень лесу ў нашай установе пачаўся зборам вучняў на сонечнай лясной палянцы разам з супрацоўнікамі Кашэвіцкага лясніцтва на чале з яго ляснічым Міхаілам Міхайлавічам Маскальчуком. Ляснічы расказаў дзецям аб карысці лесу, аб штогадовай акцыі, аб рабоце лясніцтва па ахове і зберажэнні ляснога багацця краіны, аб людзях, якія працуюць у лясніцтве. Затым паказаў, як трэба садзіць маладыя бярозы.
І закіпела работа. Нашы навучэнцы пачалі садзіць бярозкі. І хутка плошча ў 1 гектар была засаджана.
Пройдуць дзесяцігоддзі. І зашумяць бярозы і сосны, якія мы пасадзілі.
<font color="#666666" face="verdana, arial, sans-serif"> Акрамя гэтага </font>навучэнцы займаліся добраўпарадкаваннем пляцоўкі для дзіцячага сада і добраўпарадкаваннем зоны адпачынку ва ўрочышчы "Набруснае".