Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня

Дата: 2 сентября 2021 в 10:49
104 просмотра

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Дзень беларускага пісьменства праходзіў у гарадах:

  • 1994 – Полацк

  • 1995 – Тураў

  • 1996 – Навагрудак

  • 1997 – Нясвіж

  • 1998 – Орша

  • 1999 – Пінск

  • 2000 – Заслаўе

  • 2001 – Мсціслаў

  • 2002 – Мір

  • 2003 – Полацк

  • 2004 – Тураў

  • 2005 – Камянец

  • 2006 – Паставы

  • 2007 – Шклоў

  • 2008 – Барысаў

  • 2009 – Смаргонь

  • 2010 – Хойнікі

  • 2011 – Ганцавічы

  • 2012 – Глыбокае

  • 2013 – Быхаў

  • 2014 – Заслаўе

  • 2015 – Шчучын

  • 2016 – Рагачоў 

  • 2017 – Полацк

  • 2018 – Іванава 

  • 2019 – Слонім  

  • 2020 – Бялынічы      

4 – 5 верасня 2021 года ў г.Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае».

Адной з важных частак Дня пісьменства па традыцыі стане правядзенне міжнароднага круглага стала з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў блізкага і далёкага замежжа. Мерапрыемства пройдзе 4 верасня 2021 г. у 12.00 у г.Капыль ў фарматах афлайн і анлайн.   

Акрамя таго, 4 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя "Капыльскія чытанні", а таксама творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.

5 верасня - асноўны дзень свята.

Ключавыя мерапрыемствы:

урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства;

перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) - сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе;

цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі;

цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства;

адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) - ураджэнцу г.Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, Акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства;

адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі – наватарскі праект Саюза мастакоў.
ўрачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства.

На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы.

У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны:

"Памяць", дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта "Партызаны Беларусі" выдавецкага дома "Беларусь сегодня";

"Традыцыі і сучаснасць" – можна будзе азнаёміцца з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. Будзе арганізаваны паказ абраду "Цары", уключанага у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама  прадастаўлена магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе;

"Разам з кнігай мы расцём" – літаратура для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;

"Слова пісьменніка" – сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі;

"Адзінства" – павільён, прысвечаны Году народнага адзінства.

Акрамя таго, будуць працаваць гандлёвы павільён ААТ "Белкніга", экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, "Паштовы павільён" РУП "Белпошта", тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.